Категория: Йоджы

Мая першая снежная раніца

«

Мая першая снежная раніца, гаспадыня спіць, я чакаю, гляджу ў акно, белыя шматкі падаюць на зямлю і ўжо праз пару гадзін, я бачу як увесь наш двор пакрыты «белай коўдрай». На гадзінніку 6.30, пара пачынаць мой сольны канцэрт, з якім не зможа параўнацца ні адна арыя. Пару хвілін цалую гаспадыню ў твар, яна хаваецца пад коўдру і я разумею, што ёй патрэбны не пацалункі, яна чакае мой сольнік, каб прачнуцца і ўстаць з ложка. Я пачынаю, спачатку нягучна я размінаю свой голас, потым набіраю абароты, гучней гучней і вось гаспадыня ўжо на нагах, ідзе на кухню, я хвосьцікам за ёй.

Далей як звычайна, яна налівае сабе чашачку кавы, я цярпліва чакаю свой сняданак. Калі гуртка пустая, я хуценька снедаю і мы спяшаемся на вуліцу, бегаць за рыжым Васькам з падвала першага падезда, сапернічаць за булку з галубамі на прыпынку і вядома ж вітаюся з Арнольдам, які жыве ў доме насупраць, а потым самае цiкавае мы….

А, я зусім забыўся прадставіцца. Я гэта Йоджы. Ну а Йоджы —  гэта я. Імя такое, не зусім беларускае, але галоўнае, што душа сапраўднага Беларуса. Я нашчадак высакародных Хаскi, хоць на самой справе я хлопец просты)

Я люблю вадзiць гаспадыню па кавярням, мерапрыемствам, часта мы дурэем дома і шмат іншага. Я вельмі яе люблю, як і яна мяне) І тут я таму, што хачу распавесці вам, куды вы можаце вадзіць сваіх гадаванцаў, як можаце іх радаваць, а магчыма пару маіх гісторый пра каханне, сапраўднае сяброўства і здрады, але гэта ўсё ўжо ледзь ледзь пазней.
Ваш блакітнавокі я.

»

Поделиться

Новые

Что любят ежики кушать

Собаки и кошки — обычные домашние животные, а ежи — непопулярные. Тем не менее, все…

2 месяца назад

Что любят белки кушать

Белки - это животные, которые обитают в различных уголках мира, за исключением Австралии и Антарктиды.…

2 месяца назад

Серый пушистый кот : порода

В данной статье вы узнаете, какая порода серых кошек наиболее подходит для одиноких людей. Кроме…

3 месяца назад

Сколько живут африканские ежики

Домашний африканский карликовый ёж — искусственный подвид дикого белобрюхого африканского ежа, не обитающий в природе.…

3 месяца назад

Белый кот с синими глазами

Существует огромное количество различных видов домашних животных, которые присутствуют в жизни многих людей. Каждый человек…

4 месяца назад

Народные средства от блох у кошек

Ни одна кошка, даже та, что никогда не покидала квартиру, не может быть застрахована от…

4 месяца назад