«
Пакуль вы ў горадзе пьеце свой латтэ або атрымліваеце асалоду ад кавалачка пірага, а ваш сябар адзін дома, вашыя думкі ўсё роўна не будуць з вамі. Мая гаспадыня сыходзячы з дому заўсёды хвалюецца, калі не за мяне, то, напэўна, за захаванасць кватэры)
Навошта ж нервавацца вам, навошта ж нервавацца вашаму кудлатаму сябру аднаму, калі ёсць месцы ў Менску, куды вы можаце пайсці разам?
Менавіта пра такія кавярні я вам распавяду…
1. «Место»
Адрас: Незалежнасці, 43 (станцыя метро Плошча Перамогі)
З парога нас сустрэлі з усмешкай і, на маё шчасце, адразу прапанавалі місачку з вадой. Як сказаў нам барыста, тут да такіх гасцей звыкліся. Мяне ўразіла тое, што ў кавярні прадаюцца магніты і мыла, сродкi ад якіх ідуць на дабрачыннасць. У тым ліку і ў прытулкі для жывёл!
2. «Зерно»
Адрас: Незалежнасці, 46 (станцыя метро Плошча Перамогі)
Калi прыходзяць такiя госцi — гэта любоў!
Менавіта гэта мы пачулі калі зайшлі ў кавярню)
«Зерно» нам удалося наведаць летам, у страшэнную спёку, бо гарачым быў не толькі жнiвень, але і сэрцы работнікаў! На шчасце кандыцыянер і прахалодная падлога выратавалі мяне.
3. “Surfcoffe”
Адрас: Кірава, 19 (станцыя метро Кастрычніцкая)
Без сумненняў, Surf — мой асабісты нумар адзін. Моладзева, душэўна, атмасферна, утульна — нават гэтых слоў не хопіць, каб апісаць эмоцыі ад гэтага месца.
У адрозненне ад іншых устаноў тут ёсць дзе разгарнуцца і нават пабегаць. Surf дакладна можна назваць месцам, куды хочацца вяртацца зноў і зноў. Усе наведвальнікі, у асноўным моладзь, былі вельмі прыязныя, ставіліся да маiх не заўсёды прыкладных паводзін з разуменнем.
4. «Seadog & friends»
Адрас: Залатая горка, 1 (станцыя метро Якуба Коласа)
Першае, што мы заўважылі на ўваходзе — налепку на дзвярах: «Да нас можна з сабакамi», што нас вельмі ўзрадавала. Персанал і наведвальнікі там такія ж, як і стыль самой ўстановы: светлыя, утульныя і вельмі прыязныя.
Канешне, ў самой назве ёсць слова сабака, як гэта магло мяне не пацешыць?
5. «Took coffee»
Адрас: праспект Дзяржынскага, 80 (станцыя метро Пятроўшчына)
Нягледзячы на тое, што мы дабіраліся на двух тралейбусах і аўтобусе, сюды сапраўды варта прыехаць. Хаця б дзеля кававага напою «Аднарог»!
Надворе ў горадзе было жудаснае, і я быў неверагодна мурзаты, але ўсё роўна сустрэлі мяне душэўна.
Мой вынік:
Амаль у кожнай установе да мяне ставіліся з разуменнем, усюды я атрымліваў кампліменты і прыязныя каментары. Але ўсё ж такі амаль. Усе мы разумеем, што ў кожнага рознае ўспрыманне і стаўленне да чацвераногіх. Хтосьці вельмі любіць сабак і лічыць іх, калі не чальцом сямі, то як мінімум лепшым сябрам. Некаторыя ж жывуць па канону, апісанаму ў кнізе Булгакава: «Сабаку, сабачае месца». Асабіста я стараюся не звяртаць на гэта ўвагу, бо на 1 калючы погляд, я атрымліваю 100 ласкавых)
»
Собаки и кошки — обычные домашние животные, а ежи — непопулярные. Тем не менее, все…
Белки - это животные, которые обитают в различных уголках мира, за исключением Австралии и Антарктиды.…
В данной статье вы узнаете, какая порода серых кошек наиболее подходит для одиноких людей. Кроме…
Домашний африканский карликовый ёж — искусственный подвид дикого белобрюхого африканского ежа, не обитающий в природе.…
Существует огромное количество различных видов домашних животных, которые присутствуют в жизни многих людей. Каждый человек…
Ни одна кошка, даже та, что никогда не покидала квартиру, не может быть застрахована от…