5 кавярнь Мінска, куды вы можаце пайсці са сваім чацвераногім сябрам!

Редакция Wikipet

«

Пакуль вы ў горадзе пьеце свой латтэ або атрымліваеце асалоду ад кавалачка пірага, а ваш сябар адзін дома, вашыя думкі ўсё роўна не будуць з вамі. Мая гаспадыня сыходзячы з дому заўсёды хвалюецца, калі не за мяне, то, напэўна, за захаванасць кватэры)

Навошта ж нервавацца вам, навошта ж нервавацца вашаму кудлатаму сябру аднаму, калі ёсць месцы ў Менску, куды вы можаце пайсці разам?

Менавіта пра такія кавярні я вам распавяду…

 

1. «Место»

Адрас: Незалежнасці, 43 (станцыя метро Плошча Перамогі)девушка с книгой и собакой в кафе

З парога нас сустрэлі з усмешкай і, на маё шчасце,  адразу прапанавалі місачку з вадой. Як сказаў нам барыста, тут да такіх гасцей звыкліся. Мяне ўразіла тое, што ў кавярні прадаюцца магніты і мыла, сродкi ад якіх ідуць на дабрачыннасць. У тым ліку і ў прытулкі для жывёл!

2. «Зерно»

Адрас: Незалежнасці, 46 (станцыя метро Плошча Перамогі)девушка с собакой хаски за столиком

Калi прыходзяць такiя госцi — гэта любоў!

Менавіта гэта мы пачулі калі зайшлі ў кавярню)

«Зерно» нам удалося наведаць летам, у страшэнную спёку, бо гарачым быў не толькі жнiвень, але і сэрцы работнікаў! На шчасце кандыцыянер і прахалодная падлога выратавалі мяне.

 

3. “Surfcoffe”

Адрас: Кірава, 19 (станцыя метро Кастрычніцкая)собака хаски в кафе на полу

Без сумненняў, Surf — мой асабісты нумар адзін. Моладзева, душэўна, атмасферна, утульна — нават гэтых слоў не хопіць, каб апісаць эмоцыі ад гэтага месца.

У адрозненне ад іншых устаноў тут ёсць дзе разгарнуцца і нават пабегаць. Surf дакладна можна назваць месцам, куды хочацца вяртацца зноў і зноў. Усе наведвальнікі, у асноўным моладзь, былі вельмі прыязныя, ставіліся да маiх не заўсёды прыкладных  паводзін з разуменнем.

4. «Seadog &amp friends»

Адрас: Залатая горка, 1 (станцыя метро Якуба Коласа)девушка за столиком кафе с собакой хаски

Першае, што мы заўважылі на ўваходзе — налепку на дзвярах: «Да нас можна з сабакамi», што нас вельмі ўзрадавала. Персанал і наведвальнікі там такія ж, як і стыль самой ўстановы: светлыя, утульныя і вельмі прыязныя.

Канешне, ў самой назве ёсць слова сабака, як гэта магло мяне не пацешыць?

5. «Took coffee»

Адрас: праспект Дзяржынскага, 80 (станцыя метро Пятроўшчына)собака хаски и коктейль

Нягледзячы на тое, што мы дабіраліся на двух тралейбусах і аўтобусе, сюды сапраўды варта прыехаць. Хаця б дзеля кававага напою «Аднарог»!

Надворе ў горадзе было жудаснае, і я быў неверагодна мурзаты, але ўсё роўна сустрэлі мяне душэўна.

Мой вынік: 

Амаль у кожнай установе да мяне ставіліся з разуменнем, усюды я атрымліваў кампліменты і прыязныя каментары. Але ўсё ж такі амаль. Усе мы разумеем, што ў кожнага рознае ўспрыманне і стаўленне да чацвераногіх. Хтосьці вельмі любіць сабак і лічыць іх, калі не чальцом сямі, то як мінімум лепшым сябрам. Некаторыя ж жывуць па канону, апісанаму ў кнізе Булгакава: «Сабаку, сабачае месца». Асабіста я стараюся не звяртаць на гэта ўвагу, бо на 1 калючы погляд, я атрымліваю 100 ласкавых)

»

понравилось? поделись в соц. сетях

Оценка 0 из 5
0 из 5 звёзд (основано на 0 отзывах)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

один × 3 =

Adblock
detector